Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Зямельны ўчастак з лазняй у вёсцы Мачаны, што належыць належыць Віктару Бабарыку, выстаўлены на продаж на сайце электронных таргоў «Белюразабеспячэнне». На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка».

26.06.2024 / 11:19

Улады выставілі на аўкцыён чарговую маёмасць удзельніка прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Віктара Бабарыкі — участак плошчай 0,75 га ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна. Зямля знаходзіцца ў водаахоўнай зоне вадасховішча Вяча.

Пачатковая цана — 152 695 рублёў капеек. Пры наяўнасці ўдзельнікаў таргоў, аўкцыён адбудзецца 31 ліпеня.

 

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка, які заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, які быў кіраўніком выбарчага штаба, былі затрыманыя 18 чэрвеня 2020 года, калі везлі ў ЦВК сабраныя подпісы (тады было ўжо сабрана 368 тысяч подпісаў).

У выніку ЦВК не зарэгістраваў Бабарыку кандыдатам у прэзідэнты, а праз год, 6 ліпеня 2021 года, яго асудзілі (суддзя Ігар Любавіцкі) да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры і легалізацыю («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. 

@nashanivanews Навіны пра Бабарыку #беларусь #гомель #гомельбеларусь #гомельскаяобласть #могилев #минск #белорусы ♬ Solitude - ¥ves

Эдуарда Бабарыку 5 ліпеня 2023 года асудзілі (суддзя Уладзімір Арэшка) на 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.

Роўна чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Хуткая для Бабарыкі, хвароба Пачобута. Былы зняволены наваполацкай калоніі расказаў пра стан вядомых палітвязняў

Сёння роўна чатыры гады, як арыштавалі Міколу Статкевіча

Nashaniva.com