Кранальныя кадры сустрэчы Асанжа з жонкай ВІДЭА

Яны сустрэліся ў аэрапорце Канберы (Аўстралія), куды прыляцеў вызвалены ўчора з турмы ў Брытаніі кіраўнік Wikileaks.

26.06.2024 / 14:04

Фота: Rick Rycroft / AP

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж адразу абняў сваю жонку Стэлу пасля прызямлення на авіябазе ВПС Вялікабрытаніі Фэрберн у Канберы, паведамляе Бі-бі-сі.

Асанж вярнуўся на радзіму ў Аўстралію чартарным рэйсам праз некалькі гадзін пасля таго, як прызнаў сябе вінаватым у атрыманні і публікацыі ваенных сакрэтаў ЗША ў рамках угоды з пракурорамі Міністэрства юстыцыі, якая завяршае зацягнулася судовую эпапею.

У турме «Белмарш» Асанж правёў пяць гадоў пасля таго як сем гадоў хаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане.

Выхад з самалёта прысутныя на аэрадроме сустрэлі апладысментамі.

Джуліяна Асанжа вызвалілі з турмы ў Лондане, у якой ён адбыў пяць гадоў

Асанж заключыў здзелку з уладамі ЗША і быў вызвалены

Nashaniva.com