У Мінску нецвярозая жанчына ледзь не патанула ў Камсамольскім возеры
На яўна нецвярозую жанчыну ў вадзе звярнуў увагу адзін з адпачывальнікаў, які паведаміў пра гэта ратавальнікам. Супрацоўнікі неадкладна адправіліся на месца здарэння, і якраз своечасова, бо 54-гадовая жанчына ўжо пачала тапіцца, паведамляе мінскі АСВОД.
26.06.2024 / 18:06
«Вадалаз, які экстранна прыбыў, і відавочца выцягнулі яе на бераг. У выніку праведзеных рэанімацыйных мерапрыемстваў жанчыну выратавалі, пасля чаго яна была перададзеная брыгадзе хуткай дапамогі і дастаўленая ў бальніцу», — прыводзяцца такія падрабязнасці.
Ратавальнікі заклікаюць ніколі не купацца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама ў непрызначаных для гэтага месцах. Бо гэта — асноўныя прычыны гібелі людзей на вадзе.
Ратавальнікі знайшлі зніклую пенсіянерку. Яна патанула ў балоце
У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат
У Добрушы патануў 15-гадовы падлетак
На Піншчыне патануў у сажалцы васьмігадовы хлопчык