У Мюнхене мужчына завабіў беларуса дахаты і спрабаваў яго згвалтаваць

Мюнхенскі акруговы суд разгледзеў справу аб згвалтаванні. Не зусім звычайным гэты працэс рабіла тое, што ахвярай згвалтавання быў мужчына.

26.06.2024 / 21:56

Фота: Michael Probst / AP

Беларус Юрый Р. (імя зменена) чакаў на вакзале аўтобус на радзіму. Ён быў расстроены пасля сваркі з каханай дзяўчынай. Каб зняць напружанне, Юрый выпіў паўбутэлькі гарэлкі, піша Süddeutsche Zeitung.

На вакзале з беларусам завёў размову мужчына. Марцін Б. расказаў, што ён ездзіць у Германію з Польшчы на заробкі, працуе кругласутачным апекуном над пажылымі людзьмі. Ён запрасіў Юрыя дадому — прыняць душ і культурна адпачыць.

У кватэры мужчыны выпілі піва, беларус прылёг і задрамаў. Але неўзабаве ён прачнуўся — і заўважыў, што гаспадар кватэры спрабуе заняцца з ім аральным сэксам.

Юрый выскачыў з кватэры, пакінуў торбу каля дзвярэй, каб не забыцца адрас, і выклікаў паліцыю. Беларус патлумачыў, што гэта быў вельмі непрыемны досвед. Ён назваў дзеянні Марціна прыніжаючымі годнасць. Адвакат падаў пазоў з нагоды згвалтавання.

Марцін праз адваката прызнаў віну. Ён сказаў, што шкадуе, і патлумачыў, што перажываў няпросты перыяд у жыцці і выпіваў шмат алкаголю.

Суд павінен быў кваліфікаваць гэтую справу. Прысяжныя вырашылі, што дзеянні Марціна сапраўды варта кваліфікаваць як згвалтаванне.

Суд прызначыў мужчыну пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам.

У Магілёве раскрылі забойства 24-гадовай даўніны. Фігурантам пагражае смяротнае пакаранне

Судзяць 50-гадовага настаўніка са Светлагорска. Сярод артыкулаў — згвалтаванне падлетка і стварэнне порна

Расіянін згвалтаваў і забіў 17-гадовую дзяўчыну ў ЛНР

Nashaniva.com