БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Пасол Сідарэнка пакончыў з сабой, не вытрымаў допытаў КДБ

26.06.2024 / 19:59

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў нядзелю, 23 чэрвеня. МЗС пра смерць Сідарэнкі паведаміла толькі 26 чэрвеня. Прычым гэта было зроблена без дэталяў, сцісла, пасля таго як інфармацыя прайшла ў незалежных СМІ. 

Дзяніс Сідарэнка. Фота з фэйсбук-старонкі прэс-службы МЗС Беларусі

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам — скокнуў з мінскага шматпавярховіка. 

Сідарэнка быў амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне надзвычай доўга — з 2016 да 2024 года. Яго вызвалілі ад гэтай пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі 11 сакавіка гэтага года.

Як расказалі «Нашай Ніве» крыніцы, па вяртанні са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Германіі Сідарэнка стаў аб'ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. 

«Не вылазіў з паліграфаў і допытаў», — расказалі «Нашай Ніве» інфармаваныя суразмоўцы. 

Новай пасады ў Міністэрстве замежных спраў Сідарэнка не атрымаў. Хаця работа паслом у Германіі — найбольшай дзяржаве Еўрасаюза, — гэта пасольская пасада вышэйшай лігі.

«Відаць, не вытрымаў таго, што адбываецца», — дадаў іншы інфармаваны суразмоўца.

У Сідарэнкі засталіся дзве дачкі.

У Мінску гавораць, што ўсе кар'ерныя дыпламаты, якія вяртаюцца з ЕС, цяпер становяцца аб'ектамі пільнага аператыўнага вывучэння спецслужбамі.

Раней у лістападзе 2022 памёр 64-гадовы міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Некалькі крыніц таксама назвалі прычынай ягонай смерці самагубства. Пазней, як можна меркаваць, самагубствам скончыў жыццё і 46-гадовы міністр транспарту Аляксей Аўраменка.

@nashaniva Былы пасол загінуў праз допыты КДБ Былы пасол загінуў праз допыты КДБ #беларусь #нашаніва #недвижимость #чиновники #беларусьновости #навіны ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула