Зборная Украіны пакідае чэмпіянат Еўропы, марна даўшы бой Бельгіі
Скончыліся спаборніцтвы ў групе «Е» чэмпіянату Еўропы па футболе. Усе каманды тут набралі аднолькавую колькасць балаў, але пакідае чэмпіянат на гэтым этапе толькі адна — зборная Украіны.
26.06.2024 / 21:15
Фота: AP Photo/Matthias Schrader
У апошнім, трэцім туры ў гэтай групе адбыліся два матчы: Украіна — Бельгія і Славакія — Румынія.
Усе каманды мелі перад гэтым па тры балы, але ва ўкраінцаў была горшая розніца мячоў. Таму нічыя 0:0, якой скончыўся іхні матч з бельгійцамі, нічога ім у выніку не дала, бо і славакі з румынамі таксама згулялі ўнічыю: 1:1.
Украінцы ў выніку занялі апошняе, чацвёртае месца ў групе, ім адгукнулася буйная параза з лікам 0:3 на старце чэмпіянату ад румын (0:3).
На матчы Украіны і Бельгіі заўзятары разгарнулі банер з фотаздымкамі загінулых вайскоўцаў ВІДЭА
Арына Сабаленка спрагназавала, хто стане чэмпіёнам Еўропы па футболе