За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі да 1,5 года калоніі

У судзе Ленінскага раёна Магілёва да аднаго года і шасці месяцаў калоніі за негатыўны каментар пад фатаграфіяй Лукашэнкі ў чаце асудзілі Алену Дуброўскую. Суддзя Алена Літвіна 17 красавіка прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

26.06.2024 / 22:58

Ілюстрацыйнае фота

Паводле версіі абвінавачвання, Алена Дуброўская пад пастом з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай у «экстрэмісцкім» чаце, размясціла негатыўны каментар супраць гэтай асобы, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку. На судовым пасяджэнні жанчына цалкам прызнала віну.

У выніку суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў яе да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У Алены таксама канфіскавалі мабільны тэлефон як «сродак здзяйснення злачынства».

Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу, але ў беларускіх умовах гэта ніякага сэнсу звычайна не мае. У яе выпадку апеляцыйны разгляд выніку таксама не даў.

Яшчэ адзін зверскі прысуд. Настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай далі 5,5 гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Эдуарда Бабарыку будуць судзіць па новай крымінальнай справе

У Гомелі звольнілі двух анколагаў пасля сутак за экстрэмізм. Адзін з іх — кандыдат навук, выдатнік аховы здароўя Беларусі

Nashaniva.com