Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

Георгій Мамардашвілі здзейсніў 21 сэйв.

27.06.2024 / 07:51

Фота: AP Photo/Tamuna Kulumbegashvili

Брамнік зборнай Грузіі Георгій Мамардашвілі стаў найлепшым галкіперам групавой стадыі чэмпіянату Еўропы-2024 па колькасці сейваў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Паводле інфармацыі крыніцы, на рахунку Мамардашвілі 21 сэйв за тры матчы пры чатырох прапушчаных галах, што таксама з'яўляецца паўторам рэкорду латвійскага гульца Аляксандра Калінько ў групе на кантынентальным першынстве 2004 года.

На другім радку галкіпер зборнай Румыніі Фларын Ніцэ, у якога 13 выратаванняў.

Трэцяе месца падзялілі пяць галкіпераў: Джанлуіджы Донарума (Італія), Барт Вербруген (Нідэрланды), Ангус Ган (Шатландыя), Коэн Кастэльс (Бельгія) і Марцін Дубраўка (Славакія), піша Championat.com.

«Ён ненаедны». У чым сакрэт маладога галкіпера, дзякуючы якому зборная Грузіі ўзяла сваё першае ачко на топ-турніры? 

Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024 ВІДЭА

Грузія — Іспанія, Францыя — Бельгія — усе пары 1/8 фіналу

Зборная Украіны пакідае чэмпіянат Еўропы, марна даўшы бой Бельгіі

Nashaniva.com