Беспілотнікі атакавалі Рэдкінскі хімічны завод у Цвярской вобласці Расіі

Там вырабляюць паліва для самалётаў.

27.06.2024 / 09:38

Беспілотнікі атакавалі «Рэдкінскі вопытны завод» у Цвярской вобласці. Па даных «Базы», першы раз завод быў атакаваны каля двух гадзін ночы. Па тэрыторыі прадпрыемства быў нанесены ўдар трыма беспілотнікамі.

Са слоў крыніцы выдання, адзін з дронаў упаў на дах цэха №4, пасля чаго выбухнуў. Другі беспілотнік быў збіты сіламі СПА, пасля чаго таксама ўпаў недалёка ад цэха. Праз некалькі хвілін ён выбухнуў.

Трэці ж дрон паспрабаваў атакаваць тэрыторыю прадпрыемства лёгкаўзгаральных вадкасцяў. У выніку атакі быў пашкоджаны трубаправод і пачаўся пажар. 

Праз дзве гадзіны тэрыторыю завода атакаваў яшчэ адзін беспілотнік. Ён таксама ўпаў у раёне цэха №4.

Расійскае Мінабароны заявіла аб збіцці БПЛА.

На заводзе вырабляюць паліва для самалётаў.

Жахлівыя ФОТА з Часавага Яру. Так выглядае гэты горад, за які цяпер ідуць баі

Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін

Пяскоў пракаментаваў ордары МКС на арышт Шайгу і Герасімава

Nashaniva.com