У ДТЗ у Магілёўскім раёне загінулі два чалавекі

Яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу.

27.06.2024 / 11:08

Сёння каля 7:20 на 35 км аўтадарогі Р-93 «Магілёў — Бабруйск», паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавіком MAN, паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку 72-гадовы вадзіцель і 53-гадовая жанчына, якая ехала ў легкавым аўтамабілі, загінулі, яшчэ адзін пасажыр дастаўлены ў бальніцу.

На месцы здарэння працавала супрацоўнікі ДАІ і следча -аператыўная група.

Nashaniva.com