У Мінску ноччу стаяла даўжэзная чарга ў краму. Што давалі?
У Мінску ў ноч з 26 на 27 чэрвеня ў адну з крам на праспекце Пераможцаў выстраілася вялізная чарга. Што прымусіла мінчан вылезці са сваіх утульных ложкаў глыбокай ноччу і адправіцца ў магазін, піша telegraf.news.
27.06.2024 / 11:23
Аказалася, што прычынай вялізнай чаргі стала акцыя беларускай кнігарні OZ. Кампанія загадзя папярэдзіла аб тым, што ўсяго на адну ноч адчыніць дзверы сваёй крамы ў цэнтры горада, каб зрабіць распродаж кніжных бэстсэлераў. Тым, хто прыйдзе за пакупкамі ў піжаме, кампанія паабяцала бясплатную кнігу ў падарунак.
Мяркуючы па роліку, апублікаваным адной з пакупніц у тыктоку, тых, хто пажадаў набыць кнігі з 20—40%-й зніжкай і атрымаць бясплатную кнігу бонусам, знайшлося нямала.
Як адзначыла адна з глядачак у каментарах, вялізныя чэргі за кнігамі зʼяўляецца відавочнай прыкметай таго, што «краіна не страчаная».