Гэта краіна ЕС уводзіць з наступнага тыдня шасцідзённы працоўны тыдзень

Каму гэта выгадна?

27.06.2024 / 12:28

Іракліён, Крыт. Фота: happylove.top

У Грэцыі з 1 ліпеня многія работнікі, занятыя ў прамысловасці, рознічным гандлі, сельскай гаспадарцы і ў сферы некаторых відаў паслуг, павінны будуць працаваць шэсць дзён у тыдзень, калі так вырашыць іх працадаўца. За шосты дзень ім будзе выплачвацца надбаўка ў памеры 40% дзённага заробку, піша Deutsche Welle

На турызм і сферу грамадскага харчавання гэтае правіла не распаўсюджваецца — там пяцідзённы працоўны тыдзень пайшоў у мінулае яшчэ ў 2023 годзе.

На думку ўладаў, новы закон аб шасцідзёнцы спросціць кіраванне ў кампаніях, скароціць да шасці месяцаў выпрабавальны тэрмін для прынятых на працу і зробіць больш празрыстымі звышурочныя.

Яшчэ да ўступлення ў сілу закона аб шасцідзённым працоўным тыдні грэкі сталі самымі вялікімі працаголікамі ў Еўропе.

Працуючы ў сярэднім 41 гадзіну ў тыдзень, яны пераўзыходзяць па гэтым паказчыку грамадзян усіх астатніх краін — членаў ЕС, маючы пры гэтым, паводле даных Еўрастата, даволі нізкія даходы.

Nashaniva.com