Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў

Сёння ў Лукашэнкі — некалькі кадравых прызначэнняў,

27.06.2024 / 13:02

Сяргей Алейнік

Прозвішчы яшчэ не вядомыя, аднака Пул першага паведаміў пра новыя пасады. Так страціць пасаду міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.

Таксама будзе прызначаны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі, віцэ-прэм'ер па АПК, міністр сельскай гаспадаркі, міністр прамысловасці, памочнік Лукашэнкі па Мінску, пасол у Расіі.

Сяргей Алейнік займаў пасаду міністра замежных спраў з 13 снежня 2022 года пасля смерці 26 лістапада 2022 года Уладзіміра Макея.

Nashaniva.com