«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, экс-міністр культуры Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў адстаўку міністра замежных спраў Сяргеея Алейніка.

27.06.2024 / 14:04

Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

«Больш слабага і бязвольнага міністра замежных справаў не ведала гісторыя сучаснай беларускай дыпламатыі. У Алейніка самы кароткі тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства — 1,5 гады», — напісаў Латушка, назваўшы Алейніка міністрам-фіяска.

Сяргей Алейнік быў адпраўлены ў адстаўку сёння, міністрам замежных спраў стаў былы першы намеснік Адміністрацыі Максім Рыжанкоў.

Алейнік працаваў на пасадзе міністра са снежня 2022 года пасля смерці Уладзіміра Макея.

Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты

З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Nashaniva.com