На Мальдывах міністарку западозрылі ў чорнай магіі да прэзідэнта

На выспах у Індыйскім акіяне няма крымінальнага пакарання за вядзьмарства, але ёсць нюанс.

27.06.2024 / 14:15

Прэзідэнт Мальдываў Махамед Муізі. AP Photo/Rafiq Maqbool, File

Гаворка ідзе пра кіраўніка Міністэрства навакольнага асяроддзя Фацімат Шамназ Алі Салем, яна і яшчэ два чалавекі затрыманыя, паведамляе РБК са спасылкай на мясцовае выданне Sun Online. Улады інфармацыю не каментавалі.

На Мальдывах няма крымінальнага пакарання за вядзьмарства.

Аднак у ісламе яно з'яўляецца адным з найцяжкіх грахоў. Большасць насельніцтва Мальдываў вызнае іслам суніцкага кшталту.

Nashaniva.com