Стала вядома, дзе будзе працаваць Сяргей Алейнік
«Ён з гэтым пагадзіўся», — сказаў Лукашэнка.
27.06.2024 / 14:26
Фота: Mary Altaffer / AP
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Алейніка членам Савета Рэспублікі, піша БелТА.
«Ён будзе ўзначальваць адпаведную камісію. Ён з гэтым пагадзіўся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка нагадаў, што былы дыпламат Сяргей Рачкоў узначальвае ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянную камісію па міжнародных справах. Аналагічная пасада ў Савеце Рэспублікі будзе і ў Сяргея Алейніка.
«Парламенцкі кантроль над працай Міністэрства замежных спраў, па асобных пытаннях — урадам будзе ўзмоцнены, — заявіў Лукашэнка. — Усе вы прасілі перадачы вялікіх паўнамоцтваў — вы іх атрымаеце, у тым ліку і парламент».
Кіраўніком замежнапалітычнага ведамства прызначаны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Максім Рыжанкоў.
«Адзінае, хачу папярэдзіць: Рыжанкова асабліва туды-сюды ганяць бессэнсоўна. І не толькі таму, што чалавек фактычна падпарадкаваны прэзідэнту, але яшчэ і таму, што ў яго ў характары гэтага няма, каб ім панукалі. Але кантроль павінен быць: акуратны, сумленны, прыстойны. Давайце параімся перад прызначэннем паслоў (абмяркуюць на камісіі) і іншае, іншае, іншае. Сапраўды так мы будзем паступаць яшчэ і па міністрах, і іншых службовых асоб», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка
Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў
«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка
Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты