Экс-прэм'ер Грузіі паабяцаў зборнай больш за $10 мільёнаў у выпадку перамогі над Іспаніяй

Напярэдадні грузіны трыумфальна перамаглі партугальцаў (2:0) і выйшлі ў плэй-оф.

27.06.2024 / 14:40

Фота: Martin Meissner / AP

Грузінскі алігарх, былы прэм'ер-міністр Бідзіна Іванішвілі паабяцаў зборнай Грузіі выплаціць больш за 10 мільёнаў даляраў у выпадку выхаду каманды ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы па футболе, піша football.by.

У 1/8 фіналу каманда сустрэнецца са зборнай Іспаніі. Напярэдадні грузіны, што ўпершыню прабіліся на Еўра, трыумфальна перамаглі партугальцаў (2:0) і выйшлі ў плэй-оф.

— Па ініцыятыве Бідзіны Іванішвілі ў выпадку перамогі ў 1/8 фіналу, у сустрэчы з Іспаніяй і выхаду ў наступны этап Зборная Грузіі атрымае ў якасці ўзнагароды дадаткова 30 мільёнаў лары (10,6 мільёна даляраў).

Іванішвілі падзякаваў кожнаму гульцу футбольнай каманды, трэнерскаму штабу і грузінскім заўзятарам за гэтую «гістарычную перамогу мары».

Матч 1/8 фіналу Грузія — Іспанія пройдзе ў нядзелю, 30 чэрвеня, і пачнецца а 19-й па мінскім часе. Што праўда, букмекеры з усіх васьмі пар называюць шанцы каманды Кварацхелія-Мікаўтадзэ-Мікаўтадзэ-Саньёля самымі ілюзорнымі. Каэфіцыент на перамогу Грузіі — 13,0 (на Славакію ў матчы з Англіяй, — 9,0).

Пераможца пары Грузія — Іспанія ў 1/4 фіналу згуляе з пераможцам пары Германія — Данія.

У адборы да Еўра-2024 Грузія і Іспанія гулялі ў адной групе. У Тбілісі грузінаў разграмілі з лікам 1:7, у Вальядалідзе Грузія прайграла 1:3.

Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024 ВІДЭА

Грузія — Іспанія, Францыя — Бельгія — усе пары 1/8 фіналу

Ноччу Грузія святкавала гістарычны выхад зборнай у плэй-оф Еўра ВІДЭА

Заўзятар дэсантаваўся на Крышціяну Раналду падчас матчу з Грузіяй ВІДЭА

Nashaniva.com