Беларусу даслалі гіганцкую пасылку. Там аказаўся рухавік ад верталёта

«

Мужчына можа сесці на сем гадоў.

27.06.2024 / 15:02

Фота: прэс-служба мытні

Пасылку даставілі з Расіі, і супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні выявілі прадукцыю ваеннага прызначэння.

У пасылцы знаходзіўся авіяцыйны турбавальны рухавік, прызначаны для ўдарнага верталёта Мі-24, паведамляе прэс-служба беларускай мытні.

Паведамляецца, што 56-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў незаконна вывезці рухавік за межы ЕАЭС. Мужчына прызнаны падазраваным па крымінальнай справе.

Фота: прэс-служба мытні

Крымінальная справа па заведзена аператыўнай мытняй у адпаведнасці з ч. 1 арт.333-1 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com