Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева

Таямніца, ці піша Мядзведзеў свае пагрозы ў Telegram самастойна, верагодна, раскрытая.

27.06.2024 / 18:13

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor / Getty Images

Украінскія хакеры з групоўкі «Кібер Спротив» у пачатку года ўзламалі электронную пошту людзей з блізкага асяроддзя Дзмітрыя Мядзведзева і на працягу 6 месяцаў назіралі за іх перапіскамі паміж сабой і з самім палітыкам.

Падрабязнасці і ўсю спампаваную інфармацыю хакеры перадалі буйному выведвальнаму парталу InformNapalm.

Паводле ўцечак, галоўным спічрайтарам і сцэнарыстам Мядзведзева з'яўляецца адзін з яго асабістых памочнікаў у Радзе Бяспекі РФ Аляксей Заклязьмінскі.

Ён рыхтуе Мядзведзева да публічных выступленняў, піша дакументы і артыкулы пад аўтарствам палітыка і дапамагае яму друкаваць пагрозлівыя пасты ў сацсетках.

Сам Заклязьмінскі, зыходзячы з ягонай узламанай пошты, у мінулым працаваў настаўнікам біялогіі, а цяпер актыўна калекцыянуе расійскія псеўданавуковыя публікацыі пра тэорыі змовы, а таксама пра ўплыў wi-fi і гаджэтаў на мозг і асобу чалавека.

Так, у адной з публікацый у пошце Заклязьмінскага сказана, што падчас карыстання прыладамі дзеці ў біялагічным сэнсе перастаюць быць людзьмі.

Скрыншот сайта Рады Бяспекі РФ

Скрыншот абзаца «навуковай» публікацыі ў пошце памочніка намесніка старшыні Рады Бяспекі РФ Аляксея Заклязьмінскага. Крыніца: «Кібер Спротив» / InformNapalm

Акрамя таго, хакеры спампавалі з пошты Заклязьмінскага сцэнары публічных выступленняў з удзелам Мядзведзева з вельмі дэталёвымі раскладамі дзеянняў і рэплік па часе.

Напрыклад, сцэнар падключэння дома ў Ленінградскай вобласці да газавай сеткі. Тут прапісана, што перад падключэннем газу да дома гендырэктар «Газпрома» па Ленінградскай вобласці Вячаслаў Бузін робіць даклад і кажа наступнае.

«Паважаныя Дзмітрый Анатольевіч (Мядзведзеў) і Аляксандр Валянцінавіч (Новак), дазвольце падключыць дом сям'і Калінкіна да сетак газаразмеркавання?»

Далей Мядзведзеву і Новаку прапісваюць рэпліку: «Дазваляем!»

Крыніца: «Кібер Спротив» / InformNapalm

Разам з гэтым Заклязьмінскі старанна рэдагуе публічныя заявы Мядзведзева для СМІ. У адным са здабытых файлаў хакеры знайшлі чарнавы варыянт артыкула Мядзведзева для «Расійскай газеты» аб выніках 2022 года і «канчатковай змене свету». 

Характэрна, што ў выпраўленнях і каментарах да тэксту Заклязьмінскі сам робіць памылкі (напрыклад, «слишком пессимЕстично»).

Крыніца: «Кібер Спротив» / InformNapalm

Што знайшлі яшчэ?

Таксама ў пошце Заклязьмінскага хакеры знайшлі скаргі расійскіх абаронных прадпрыемстваў з-за ўвядзення супраць іх заходніх санкцый.

Так, кіраўніцтва «Тульского патронного завода» заявіла аб рэзкім падзенні аб'ёму продажаў патронаў праз санкцыі, бо 85% вытворчасці ішло на экспарт (у тым ліку ў ЗША), і таму завод папрасіў дзяржаўныя структуры РФ больш закупляць патроны.

Яшчэ звяртае на сябе ўвагу дакумент аб рэкамендацыях па дзяржаўнай палітыцы Расіі ў Арктычным рэгіёне, падрыхтаваны аналітыкамі Вышэйшай школы эканомікі (ВШЭ).

У ім, сярод іншага, прапануецца «істотна павялічыць» марскую дзяржаўную тэрыторыю РФ у Арктыцы шляхам «удакладнення» ліній існуючых межаў, а таксама размясціць у Арктыцы ядзерную зброю «для вайсковага кантролю недружалюбных дзяржаў у рэгіёне».

Крыніца: «Кібер Спротив» / InformNapalm

Нагадаем, што нядаўна Расія публічна выказала намер «удакладніць» свае межы ў Балтыйскім моры і тым самым юрыдычна далучыць да сябе частку марскіх тэрыторый балтыйскіх краін.

Магчымая прычына адыёзных пастоў Мядзведзева адначасова хрэстаматыйная і анекдатычная

Дзмітрый Мядзведзеў прыдумаў карту падзелу Украіны

«Лукашэнка скардзіўся мне на Мядзведзева» — Латушка

Nashaniva.com