Лукашэнка даручыў Рыжанкову «прывесці ў прытомнасць» МЗС
Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы на пасаду кіраўніка міністэрства замежных спраў Максіма Рыжанкова, даручыў таму «страсянуць МЗС».
27.06.2024 / 15:29
«Вы — чалавек жорсткі, патрабавальны. МЗС трэба прыводзіць у пачуцці. Кажу адкрыта: страсянуць МЗС трэба, каб яно пачало працаваць», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэту работу кіраўнік МЗС павінен праводзіць разам з прэмʼерам Раманам Галоўчанкам. Гэта неабходна для таго, каб знешнепалітычнае ведамства рабіла тое, што патрэбна рэспубліцы.
Лукашэнка дадаў, што МЗС і яго кіраўніка ніхто не павінен падмяць, але, улічваючы асабістыя якасці новага міністра, ні ў каго гэта і не атрымаецца.
«Гэта таксама вельмі важна. Астатняе абмяркуем. Трэба актывізавацца і прымусіць міністэрства працаваць», — паўтарыў ён.
Сёння стала вядома, што Лукашэнка звольніў міністра замежных спраў Сяргея Алейніка — яго адправілі ў Савет Рэспублікі. Новым міністрам замежных спраў стаў Максім Рыжанкоў, які да гэтага быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі.
Днямі МЗС скаланула яшчэ адна гучная навіна — стала вядома пра самагубства пасла ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.
«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка
Кітай перайшоў на крык па пытанні беларуска-польскай мяжы. Як адрэагуе Лукашэнка?
Пасля кансультацый з Лаўровым Алейнік пракаментаваў магчымае закрыццё пераходаў з Польшчай