Расіяне знішчылі антычны Херсанес і паставілі на яго месцы навабуд

Расійскія археолагі і забудоўшчыкі цалкам знішчылі аўтэнтычны помнік сусветнага значэння ў Крыме — Херсанес Таўрычны. На месцы раскопак збудавалі новы адкрыты тэатр, а некаторыя археалагічныя знаходкі вывезлі ў расійскія музеі, піша «Украінская праўда».

27.06.2024 / 16:08

Расіяне збудавалі новы археалагічны парк на тэрыторыі гарадзішча Херсанеса Таўрычнага

Пра гэта расказала старшая навуковая супрацоўніца Інстытута археалогіі НАН Украіны Эвеліна Краўчанка на III Міжнародным форуме экспертнай сеткі Крымскай платформы. Са слоў даследчыцы, расіяне падменьваюць арыгінальныя славутасці новабудоўлямі, руйнуючы іх аўтэнтычнасць.

«Цяпер адбываюцца негатыўныя працэсы з адзінай славутасцю сусветнага значэння, якую мы паспелі намінаваць і ўнесці ў пералік славутасцяў у Крыме — з Херсанесам Таўрычным».

У 2015-2016 гадах забудоўшчыкі загарадзілі назіральнымі пляцоўкамі археалагічныя рэшткі, якія знаходзіліся на паверхні: вежы, сцены і калоны. Пазней на месцы старажытнай цытадэлі паставілі антычны адкрыты тэатр, які стварае нагрузку каля тоны на арыгінальнае збудаванне.

Амфітэатр збудавалі на месцы старажытнай абарончай цытадэлі 

Большую частку знойдзеных артэфактаў вывезлі ў музеі Расіі. Сярод іх фрэскі, посуд, прадметы побыту і абразы. Пасля пачалося будаўніцтва археалагічнага парку «Новы Херсанес», на месцы рэшткаў некропаля.

«Расіяне нічога не разумелі ў геалагічнай сітуацыі на гэтым месцы, таму пачалі здымаць глебу на тэрыторыі звычайнымі экскаватарамі. Нейкім чынам яны раскапалі там старажытную крыніцу, таму ўсё заліло», — расказала Эвеліна Краўчанка.

Так выглядаюць артэфакты, якія вывезлі ў расійскія музеі

Цяпер на месцы археалагічных рэшткаў пабудавалі фактычна новы горад. Археалагічны парк перакрывае старыя знаходкі, некалькі раскапаных аб'ектаў паступова перанеслі і адбудавалі ў іншым месцы.

На месцы гарадзішча расіяне паставілі сабор Святога Уладзіміра, які асвяцілі і падпарадкавалі Маскоўскаму Патрыярхату.

Гістарычнае значэнне Херсанеса Таўрычнага

Херсанес Таўрычны — унікальны гістарычны помнік антычнай эпохі. З даследаванняў гэтай забудовы выявілі сістэму арганізацыі і планавання таго часу.

Архітэктарам поліса стаў Гіпадам, у аснову яго будаўнічага плана пакладзеная сістэма падоўжных і папярочных вуліц, якія перасякаюцца пад прамым вуглом, утвараючы кварталы.

Гэта адзіная славутасць у Крыме, якая мае сусветнае значэнне.

Херсанес быў дэмакратычнай дзяржавай, прыцягваў мысляроў, навукоўцаў і даследчыкаў. Таксама займаў важныя гандлёвыя пазіцыі на Чорным моры. У часы Візантыйскай імперыі заставаўся важным адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам, горад стаў адным з галоўных цэнтраў хрысціянства на поўдні Крыму.

З пачатку 2000-х і да акупацыі Крымскага паўвострава ўкраінскія даследчыкі прапаноўвалі стварыць археалагічны парк для таго, каб захаваць не толькі асобныя ўчасткі поліса, а ўсю мясцовасць.

Археолагі расказалі, ці ўдалося адшукаць на дне Бярэзіны скарб Напалеона

На гарадзішчы на Менцы разбіраюць фантастычнай захаванасці гіганцкія дубовыя зрубы X стагоддзя

Прапагандысты плачуцца, што ўкраінскія ўлады знеслі праваслаўны храм у Кіеве. Што за ён?

«Такога ўзросту знаходак, якія знайшлі на Менцы, на тэрыторыі Усходняй Еўропы больш няма» — дырэктар Інстытута гісторыі

Nashaniva.com