Velcom атрымаў 3G-ліцэнзію
Ужо два аператара мабільнай сувязі валодаюць ліцэнзіямі на аказанне паслуг 3G.
02.02.2010 / 01:53
Velcom стаў другім аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі, які атрымаў ліцэнзію на аказанне паслуг 3G. Права атрыманае 1 лютага. Тэрміны запуска сеткі не называюцца.
Life:) атрымаў такую ліцэнзію летась, а спробы МТС поспехам пакуль што не скончыліся.
Асноўныя 3G-паслугі - звышхуткасны інтэрнэт, відэазванкі і мабільнае тэлебачанне.