У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі. Ён першы ў сваім родзе і вось чаму

Новы кар'ерны самасвал ад японскай фірмы Hitachi паспяхова прайшоў усе выпрабаванні і ўжо працуе ў Замбіі.

28.06.2024 / 08:12

Першы ў свеце цалкам электрычны кар'ерны самазвал з падзарадкай на хаду, які можа працаваць няспынна. Зроблены ў Японіі. Фота: Hitachi Construction Machinery

Галоўнай фішкай машыны з'яўляюцца тралейбусныя штангі і наяўнасць цалкам электрычнага рухавіка, што ў сукупнасці робіць працу самасвала няспыннай і дазваляе яму падзараджацца на хаду, піша партал New Atlas.

Кампанія сцвярджае, што дадзеная інавацыя з'яўляецца першай у свеце, бо цалкам прыбірае вугляродныя выкіды і значна скарачае вытворчыя выдаткі. Самазвалу не трэба спыняцца ці пастаянна знаходзіцца пад электралініямі, а ягоная канструкцыя дазваляе браць на сябе ў сярэднім 221 тону карыснай нагрузкі (максімальную грузападымальнасць кампанія Hitachi пакуль не раскрывае. Напрыклад, у БелАЗа яна складае ад 450 да 500 тон. — «НН»).

З характарыстык новага самазвала вядома толькі тое, што ягоная даўжыня складае 14 метраў, дыяметр шын — 74 сантыметры, а сама машына сілкуецца рухавіком вытворчасці Cummins магутнасцю 2500 конскіх сіл.

Новы кар'ерны самасвал Hitachi. Фота: Hitachi Construction Machinery

МАЗ і БелАЗ працягваюць аспрэчваць санкцыі Еўрасаюза

«Мы адна сям’я». Дылеры БелАЗа, звязаныя з сынамі Лукашэнкі, зарабляюць, як сам БелАЗ

Беларусь удвая скараціла пастаўкі калію ў Кітай — выціскаюць Расія і Канада

Nashaniva.com