Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны

У ЗША прайшлі першыя дэбаты паміж Джо Байдэнам і Дональдам Трампам, якія будуць галоўнымі супернікам падчас выбараў у лістападзе.

28.06.2024 / 07:16

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Дональд Трамп, у прыватнасці, заявіў, што ўмовы спынення вайны ва Украіне, якія высунуў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, з'яўляюцца непрымальнымі, піша Бі-бі-сі.

Пуцін напярэдадні саміту міру ў Швайцарыі заявіў, што ўмовай перамоваў зьяўляецца вывад украінскіх войскаў з акупаванай Расіяй тэрыторыі, а таксама адмова Кіева ад імкнення ўступіць у НАТА.

«Не, яны непрымальныя», — адказаў Трамп на прамое пытанне вядучай.

Падчас дэбатаў Трамп зноў заявіў, што ўрэгулюе канфлікт у выпадку перамогі на выбарах яшчэ да афіцыйнага ўступлення на пасаду, аднак не ўдакладніў, якім чынам ён мае намер гэта зрабіць.

Гаворачы аб вывадзе амерыканскіх войскаў з Афганістана ў 2021 годзе, Трамп назваў яго «самым ганебным момантам у гісторыі краіны» і заявіў, што некампетэнтнасць ЗША ў той момант у тым ліку падштурхнула Расію да ўварвання ва Украіну.

«Я ніколі ў жыцці не чуў столькі брахні», — сказаў на гэта Байдэн. Ён назваў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам і заявіў, што ён не мае намеру спыняцца на Украіне.

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны

Сталі вядомыя правілы дэбатаў Трампа з Байдэнам

Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША

Nashaniva.com