Грыбнік назбіраў на Міншчыне зайздросную паляну баравікоў і падасінавікаў
Удачай ён пахваліўся ў тыктоку.
28.06.2024 / 09:38
Столькі грыбоў мужчына сабраў у Мінскай вобласці. Скрыншоты відэа ў тыктоку
Мужчына паказаў, колькі баравікоў і падасінавікаў назбіраў 25 чэрвеня ў Мінскай вобласці. Перад ім цэлая паляна грыбоў.
«Усе ў лес», — матывуе ён грыбнікоў.
Сярод сабраных грыбоў было мала чарвівых, дадае мужчына.
У каментарах некаторыя не вераць, што столькі грыбоў магчыма сабраць — у іх саміх пакуль паходы ў лес не такія ўдачлівыя. Або грыбоў мала, або чарвівыя. Іншыя просяць падзяліцца лакацыяй.
На Камароўцы з'явіліся першыя баравікі. Колькі просяць?
Лісічкі ўжо возяць багажнікамі, а вось баравікі чарвівыя
Лісічкі пачалі збіраць вёдрамі. А якія на іх цяпер цэны?