Стартавалі пешыя пілігрымкі ў Будслаў. Паломнікі пройдуць 300 кіламетраў

Пешыя пілігрымкі ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе выйшлі 27 чэрвеня з Баранавічаў і Ліды.

28.06.2024 / 10:34

katolik.life

Самы доўгі шлях чакае вернікаў, якія стартавалі з Баранавічаў — цягам 9 дзён яны пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Наступным выйдзе паломніцтва з Віцебска — 29 чэрвеня. А з Мінска пілігрымы адправяцца ў шлях 1 ліпеня, піша katolik.life.

Штогод з розных куткоў Беларусі прыходзяць пешшу ў Будслаў каля 2 тысяч паломнікаў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Божай Маці з радаснымі песнямі, малітвамі, нясуць да яе свае просьбы, таксама па дарозе слухаюць канферэнцыі на духоўныя тэмы.

Да паломніцтваў далучаюцца вернікі з тых населеных пунктаў, якія праходзяць пілігрымкі — тут яны начуюць часцей за ўсё ў школах, у некаторых месцах на начлег прымаюць мясцовыя жыхары.

Сёлета ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 5—6 ліпеня.

Стала вядома праграма сёлетняга Будслаўскага фэсту

Nashaniva.com