Масавае ДТЗ на МКАД, пацярпеў матацыкліст ФОТЫ

Раніцай 63-гадовы кіроўца аўтамабіля Geely, рухаючыся па ўнутраным кальцы МКАД, у раёне 9-га км з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі сутыкнуўся з аўтамабілем Škoda, што ехаў наперадзе.

28.06.2024 / 10:51

Ад удару апошні адкінула наперад, у выніку чаго ён пашкодзіў аўтамабіль Kia, піша ДАІ.

29-гадовы кіроўца матацыкла BMW, які рухаўся ў суседняй паласе, не паспеў зрэагаваць і сутыкнуўся са Škoda.

У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Nashaniva.com