У Гродне за ўдзел у пратэстах 2020 года затрымалі сямейную пару

28.06.2024 / 11:02

Сямейную пару Леаніда і Антаніну Церабей затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах, піша тэлеграм-канал «Права маюць». Відэа апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

На відэа сілавікоў Леанід кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах у 2020 годзе і што будзе садзейнічаць следству. Антаніну ў відэа не паказалі, як сцвярджаюць аўтары праўладнага канала, яе «да суду пакінулі з дзіцем, і пакаранне ёй хутчэй за ўсё не будзе звязанае з пазбаўленнем волі», піша Радыё Свабода.

Паводле якіх менавіта артыкулах затрыманыя горадзенцы — невядома.

Nashaniva.com