Украінцы ўдарылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранскай вобласці

Завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі.

28.06.2024 / 11:15

Завод мікраэлектронікі «Крэмні Эл» у Бранску і вайсковая часць у горадзе Карачаў Бранскай вобласці ў ноч на 28 чэрвеня падвергліся нападу беспілотнікаў, паведамілі Astra ў МНС рэгіёну. На прадпрыемстве пашкоджаны дах вытворчага корпуса, у вайсковай часці — склада.

Крэмній Эл — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікраэлектронікі ў Расіі. Там жа ствараюць кампаненты для ваеннай тэхнікі.

У той жа час мінулай ноччу беспілотнікі збілі нафтабазу ў Тамбоўскай вобласці.

У Тамбоўскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза

Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Адыгеі

Nashaniva.com