Аліеў распусціў парламент і прызначыў датэрміновыя выбары
Тэрмін паўнамоцтваў парламента заканчваўся ў 2025 годзе.
28.06.2024 / 14:53
Vesti.az
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прызначыў пазачарговыя парламенцкія выбары на 1 верасня і распусціў Мілі Меджліс (парламент), піша Vesti.az.
Рашэнне аб роспуску парламента было прынята 20 чэрвеня на пасяджэнні кіроўнай партыі «Ені Азербайджан» (Новы Азербайджан), пасля чаго дэпутаты ініцыявалі адпаведны зварот да Аліева, піша Report.
Разам з тым за правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў прагаласавалі 105 дэпутатаў, адзін выказаўся супраць.
Нядаўна ў Азербайджане прайшлі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, якія ўпэўнена выйграў Аліеў, які кіруе краінай з 2003 года.