Фальшывыя даляры складаюць 84% абароту, беларускія рублі — 1,6%
Выявілі нават дзве фальшывыя манеты.
28.06.2024 / 15:11
Беларускія банкі ў I квартале выявілі 186 падробленых грашовых знакаў, з якіх 184 — банкноты і 2 — манеты, паведаміў Нацбанк.
Большая частка фальшывак — гэта падробкі даляраў (84%). Доля падробленых расійскіх рублёў склала 8,6%, еўра — 5,4%, беларускіх рублёў — 1,6%.
У параўнанні з першым кварталам 2023 года агульная колькасць падробак павялічылася на 27,4%.
Колькасць падробленых даляраў павялічылася на 29,8%, расійскіх рублёў — у 2,7 разы. Еўра — зменшылася на 41,2%.
Колькасць падробак беларускіх рублёў павялічылася на адну штуку.
Пры гэтым падробленыя расійскія рублі выяўляліся толькі наміналам 5000 рублёў. У параўнанні з I кварталам 2023 года колькасць такіх банкнот вырасла ў 3,2 разу. Падробкі банкнот еўра былі адзінкавымі.
Падробленых беларускіх рублёў наміналам 100 рублёў было выяўлена толькі тры штукі. Усе яны былі выраблены без імітацыі элементаў абароны.