Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч завяршае служэнне ў Беларусі

Яго адпраўляюць у Грузію і Арменію.

28.06.2024 / 15:23

Фота: catholic.by

28 чэрвеня Ватыкан паведаміў пра тое, што арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які да гэтага часу быў апостальскім нунцыем у Беларусі, атрымаў новае прызначэнне, піша catholic.by.

Ён будзе нунцыем у Грузіі і Арменіі. Антэ Ёзіч ужо служыў у гэтых краінах у 2001-2011.

Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая 2020 года.

Nashaniva.com