Сёння вечарам у цэнтры Мінска не будзе спыняцца грамадскі транспарт

Грамадскі транспарт у Мінску 28 чэрвеня з 18.00 не будзе спыняцца ля Палаца спорту, паведамляе «Мінсктранс».

28.06.2024 / 15:38

Акрамя таго, з мэтай транспартнага забеспячэння Рэспубліканскага балю выпускнікоў ВНУ зменіцца праца пасажырскага транспарту: на аўтобусах № 1, 73 з 17:00 да 22:00 прадугледжана памяншэнне інтэрвалу руху;

у 01:25 29 чэрвеня ад прыпынку «Станцыя метро Няміга» арганізуецца выкананне адпраўленняў на гарадскім аўтобусным маршруце № 24 у напрамку прыпыначнага пункта «Зялёны Луг-6», на тралейбусных маршрутах №40 у напрамку ДС «Паўднёвы Захад», № 53 у напрамку прыпыначнага пункта «Зялёны Луг-6».

Nashaniva.com