У Расіі на паліцэйскага падчас паказальных выступленняў звалілася службовая машына ВІДЭА

Здарэнне адбылося 28 чэрвеня ў Цэнтры прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху ў падмаскоўнай Іванцееўцы, піша Mash.

28.06.2024 / 15:49

Падчас выступлення прафесійнай пілатажнай групы «Каскад» кіроўцы выконвалі трук, падчас якога машына ехала бокам на двух колах. У пэўны момант яна ўпала проста на супрацоўніка, прыціснула яго і працягнула некалькі метраў.

Мужчына выжыў толькі дзякуючы шлему, але яго мусілі шпіталізаваць.

Падчас перастрэлкі ў Баку застрэлілі трох паліцэйскіх

У Дагестане застрэлілі паліцэйскіх і перарэзалі горла праваслаўнаму святару

Дэпутат расійскай Дзярждумы паспяшаўся абвінаваціць Украіну і НАТА ў тэрактах у Дагестане. Яго нечакана прысароміў Рагозін

Nashaniva.com