Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты
Цяпер Дзмітрыю Загалаўцу пагражае да пяці год за «фінансаванне экстрэмізму».
29.06.2024 / 11:33
Дзмітрый Загалавец. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Дзмітрый Загалавец — 41-гадовы ўраджэнец Віцебска. Мяркуючы па сацсетках, скончыў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага.
Вядома, што ў першы раз яго затрымалі ў студзені 2023 за каментары, якіх ён пакінуў больш за тры тысячы. У першы раз яму прысудзілі тры з паловай гады калоніі.
Але 11 ліпеня 2024 года над ім пачнецца новы суд па новым артыкуле. Гэта артыкул 361-2, «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». То-бок, яго судзяць за ахвяраванне, зробленае яшчэ да мая 2021. Дзмітрыю пагражае да пяці гадоў калоніі.
Судзіць яго будуць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў, які вынес свой першы прысуд у 2011 годзе, прысудзіўшы Сяргею Каваленку 3 гады хатняй хіміі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга.
Пачынаецца суд над братам заснавальніка EPAM. Яму пагражае да 15 гадоў
У Мінску маладога лейтэнанта судзяць за «распусныя дзеянні» ў адносінах да падлетка