Беларускага хакеіста выбралі пад другім нумарам на драфце НХЛ — гэта рэкорд

18-гадовы ўраджэнец Жлобіна Арцём Леўшуноў пабіў дасягненне Руслана Салея, якое трымалася 28 гадоў.

29.06.2024 / 07:42

Арцём Леўшуноў. Фота: nhl.com

У 1996-м той перайшоў у «Анахайм» пад агульным 9-м нумарам. Леўшунова ж на кірмашы талентаў «Чыхага» забрала другім.

Малады абаронца стаў 40-м беларусам на драфце НХЛ, але гэта не гарантуе месца ў найлепшай лізе свету.

За ўвесь час у ёй згулялі толькі 15 беларускіх хакеістаў.

Беларускі хакеіст падпісаў двухгадовы кантракт з клубам НХЛ

«Фларыда Пантэрз» упершыню ў гісторыі выйграла Кубак Стэнлі

Форвард «Ак Барса» перайшоў у мінскае «Дынама». Кампенсацыя склала мізэрныя грошы ў самым прамым сэнсе

Nashaniva.com