Коптар атакаваў жылы дом у Курскай вобласці — загінулі пяць чалавек
У тым ліку двое дзяцей, паведамляюць улады рэгіёна.
29.06.2024 / 09:01
Ілюстрацыйнае фота
У ноч на 29 чэрвеня «коптар» атакаваў жылы дом у Курскай вобласці — загінулі пяць чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Пра гэта паведаміў в.а.губернатара рэгіёну Аляксей Смірноў.
Сярод загінулых — двое дзяцей. Смірноў удакладніў, што ўдар прыйшоўся па доме ў вёсцы Гарадзішча. Загінулыя і пацярпелыя — члены адной сям'і.
Мінабароны Расіі пра знішчэнне беспілотнікаў над Курскай вобласцю не паведамляла. Ведамства піша, што ўначы збілі па два дроны над Цвярской вобласцю і над анексаваным Крымам, па адным — над Белгарадскай і Бранскай абласцямі, піша Расійская служба Радыё Свабода.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія рэгіёны рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам і нападам беспілотнікаў. Мінабароны Расіі дае справаздачу аб «спыненні» нападаў і паведамляе аб збітых ракетах і дронах над тэрыторыяй Расіі. Ёсць разбурэнні і ахвяры.
У большасці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленні не каментуе.