Другое кола пекла. У нядзелю да +35°С

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны і на нядзелю

29.06.2024 / 11:03

Сёння, у суботу, з 11:00 да 17:00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, град. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.

У нядзелю максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах дасягне +30+34°С, па поўдні месцамі да +35°С.

У аўторак і сераду чакаюцца перамены.

gismeteo.by

Nashaniva.com