Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА
Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа і фатаграфіі 10 украінцаў, што вярнуліся на радзіму пасля зняволення ў Расіі і Беларусі.
29.06.2024 / 11:14
Іх сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны»
Сярод іх палова ўтрымлівалася ў беларускіх турмах.
Ва Украіну вярнуліся Мікола Швец, які абвінавачваўся ў падрыхтоўцы і правядзенні дыверсіі супраць расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах, а таксама Павел Купрыенка, Наталля Захаранка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава.
Гэтыя людзі вярнуліся на радзіму ў рамках 53-га абмену палоннымі, першай часткай якога стала вяртанне 90 вайскоўцаў.
Украінскія СМІ паведамляюць, што некалькі чалавек абмянялі на мітрапаліта РПЦ Іянафана Ялецкіх пры садзейнічанні Ватыкана.
Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў
Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?