У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар

Другі тур адбудзецца 5 ліпеня, бо ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50% галасоў.

29.06.2024 / 12:04

Масуд Пезешкіян і Саід Джалілі. Фота: Vahid Salemi / AP, Morteza Fakhri Nezhad / IRIB via AP

Рэфарміст Масуд Пезешкіян і кансерватар Саід Джалілі лідзіруюць у першым туры выбараў прэзідэнта Ірана па выніках апрацоўкі ўсіх бюлетэняў. Паколькі ніхто з кандыдатаў не набраў больш за 50% галасоў, Пезешкіян і Джалілі сустрэнуцца ў другім туры 5 ліпеня.

Як паведаміў прадстаўнік выбарчага штаба Ісламскай Рэспублікі Махсен Эсламі ў эфіры тэлеканала IRIB, пасля падліку 24,5 млн галасоў на ўсіх 58,6 тыс. участкаў Пезешкіян набірае 10,4 млн, прадстаўнік духоўнага лідара Ірана ў Найвышэйшай радзе нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Джалілі — 9,5 млн.

Гэтыя выбары ў Іране пазачарговыя, пасля таго як 19 мая разбіўся ў авіякатастрофе прэзідэнт Раісі. 

Уся ўлада ў Іране належыць духоўнаму лідару аятале Хаменеі, але пасада прэзідэнта другая па значнасці.

На прэзідэнцкіх выбарах у Іране лідзіруе кансерватыўны кандыдат

Кандыдат ад крыла рэфармістаў абыходзіць Джалілі пасля падліку 14 млн галасоў на выбарах прэзідэнта Ірана

Nashaniva.com