Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю

«Не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала пакаштаваць беларусаў на зуб», — заявіў Павел Муравейка.

29.06.2024 / 12:31

Павел Муравейка

Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю, паведаміў начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка ў суботу ў эфіры АНТ, паведамляе Інтэрфакс.

«Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць паблізу нашых межаў з боку Украіны. У населены пункт Оўруч, які на жытомірскім кірунку, Ровенскім-жытомірскім кірунку, прыбылі (украінскія) падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады», — распавёў начальнік беларускага Генштаба.

Ён падкрэсліў, што «спецназ паблізу дзяржаўнай мяжы заўсёды насцярожваў.

«Гэта тыя аб'екты, якія фарміруюць рэальныя выклікі, якія здольныя насыціць нашу тэрыторыю дыверсійна-разведвальнымі групамі. Мы вымушаныя перамяшчаць туды нашы падраздзяленні, уступаць ва ўзаемадзеянне з органамі памежнай службы, нарошчваць асобныя кірункі і рыхтавацца да прыкрыцця, а таксама рухаць часам артылерыю і быць здольнымі адрэагаваць.

І не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала пакаштаваць беларусаў на зуб», — заявіў Муравейка.

Учора Памежны камітэт заявіў, што ля беларуска-ўкраінскай мяжы знаходзіцца Рускі добраахвотніцкі корпус, а таксама паведамлялася, што ў бок украінскай мяжы накіраваныя «Паланэзы».

З мінулага тыдня ў беларускай арміі праводзіцца маштабная раптоўная праверка боегатоўнасці.

Памежны камітэт Беларусі ўгледзеў «Рускі добраахвотніцкі корпус» на мяжы з Украінай

«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца». Украінская памежная служба адказала беларускай

Мінабароны адправіла «Паланэзы» на прыкрыццё мяжы ВІДЭА

З выкарыстаннем «Паланэзаў», «Градаў» і баявой авіяцыі. Падрабязнасці маштабнай баявой праверкі Узброеных сіл

Муравейка: Армія Беларусі гатовая да прымянення ядзернай зброі

Nashaniva.com