Вызваленых з беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу, а толькі потым даставілі верталётам у Кіеў

Служба бяспекі Украіны апублікавала відэа вызвалення ўкраінскіх грамадзян.

29.06.2024 / 12:58

Як бачна на відэа, іх перадалі ўкраінскаму боку на мяжы Брэсцкай і Валынскай абласцей, мяжу яны пераходзяць пешкі, а затым даставілі ў Кіеў на верталёце.

Як паведамлялася, учора былі вызваленыя 10 чалавек, пяцёра з якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах.

Гэта Мікола Швец, якога абвінавачвалі ў дыверсіі ў Мачулішчах, а таксама Павел Купрыенка, Наталля Захаранка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава, асуджаныя на розныя тэрміны ў Беларусі.

«Гэта вынік працы Аб'яднанага цэнтра па каардынацыі пошуку і вызвалення ваеннапалонных, які выконваў рашэнне Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Як таксама паведамлялася, абмен адбыўся дзякуючы працы прадстаўнікоў Ватыкана.

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?

Дзесяць украінцаў, вызваленых пасля зняволення ў Расіі і Беларусі, сустрэлі ў кіеўскім аэрапорце ФОТА

Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА

Nashaniva.com