ПСЖ не будзе працягваць кантракт з брамнікам, які атрымаў удар капытом
Рыка быў галкіперам парыжан з 2020 года, але правёў за каманду толькі 24 матчы.
29.06.2024 / 15:36
Сэрхіа Рыка з жонкай. Фота: фэйсбук Фабрыцыа Рамана
«Пары Сен-Жэрмен» вырашыў не працягваць кантракт з іспанскім галкіперам Серхіа Рыка, які ў маі 2023 года атрымаў цяжкую траўму, зваліўшыся з каня, піша RMC Sport.
Рыка быў брамнікам парыжан з 2020 года, але правёў за каманду толькі 24 матчы, у тым ліку апошні — у лістападзе 2021-га.
У маі мінулага года Рыка адправіўся ў паломніцтва ў Андалусію, дзе яго конь сутыкнуўся з чужым канём, галкіпер упаў і атрымаў удар капытом у вобласць галавы і шыі. Ён правёў у лякарні Севільі агулам 82 дні, двойчы быў у медыкаментознай коме.
У лютым стала вядома, што брамнік вырашыў вярнуцца да трэніровак. ПСЖ 14 чэрвеня абвясціў пра пераход ў каманду расіяніна Мацвея Сафонава.
У складзе ПСЖ таксама ёсць галкіперы Джанлуіджы Донарума (асноўны галкіпер) і Арнау Тэнас.
Іспанскі брамнік клуба «ПСЖ» назаўтра пасля перамогі ў французскім чэмпіянаце трапіў пад капыты каня
Галкіпер, які трапіў у кому пасля выпадку з канём, ачуняў