У наступны пакет дапамогі Украіне будуць уключаны сістэмы СПА Hawk

Адміністрацыя Джо Байдэна надасць Украіне ўзбраенне і боепрыпасы на суму 150 млн даляраў, уключаючы перахопнікі СПА Hawk і артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 мм, паведамілі ў пятніцу два прадстаўнікі Белага дома, піша «Голас Амерыкі».

29.06.2024 / 16:29

Пускавая ўстаноўка Hawk. Фота: Wikimedia Commons

Па словах крыніц, якія гаварылі на ўмовах ананімнасці, афіцыйная аб'ява аб новым пакеце абароннай дапамогі Кіеву будзе зроблена ў панядзелак.

ЗША пачалі адпраўляць перахопнікі Hawk ва Украіну ў 2022 годзе ў дадатак да пераносных зенітных ракетных комплексаў Stinger.

Мадэль MIM-23 HAWK была ўведзена ў дзеянне ў 1950-х гадах і мадэрнізавалася на працягу многіх гадоў для супрацьдзеяння ракетным нападам. Паводле звестак Пентагона, гэтая сістэма СПА была экспартаваная ў больш чым 10 краін.

У дадатак да ракет-перахопнікаў Hawk і артылерыйскіх боепрыпасаў калібра 155 мм пакет будзе ўключаць іншыя боепрыпасы і абсталяванне для падтрымкі абаронных патрэб Украіны, дадалі крыніцы.

ЗША пачынаючы з 2022 года надалі Украіне больш за 50 мільярдаў даляраў у выглядзе вайсковай дапамогі.

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі

«Мы ўсё яшчэ ў справе, на 100% і да канца». Байдэн папрасіў у Зяленскага прабачэння за затрымку вайсковай дапамогі

«Мы рашуча настроеныя, што Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне» — Блінкен

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Nashaniva.com