Міністарка культуры Нарвегіі паказала ў тэлеэфіры аголеныя грудзі
Міністарка культуры і гендарнай роўнасці Нарвегіі Любна Яферы выступіла на здымках ток-шоу Skeiv Preik у Осла і там зрабіла скандальны ўчынак, паведаміла NRK (Нарвежская вяшчальная карпарацыя).
29.06.2024 / 18:51
Скрыншот з відэа
Любна Яферы вядомая сваімі прыязнымі адносінамі з людзьмі нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, і яе ўчынак быў таксама з гэтым звязаным. Ёй нават уручалі спецыяльную ўзнагароду.
Падчас прэзентацыі яна ў пэўны момант задрала блузку і пад апладысменты публікі прадэманстравала грудзі.
«Як міністарка культуры і роўнасці, а цяпер і высокая апякунка квіраў, я занепакоеная тым каб квіры адчувалі сябе ў бяспецы і вольна, гэта быў невялікі ўнёсак», — сказала чыноўніца.
Любна Яферы на «парадзе роўнасці» ў нарвежскім горадзе Берген. Фота: Paul S. Amundsen / NTB
Непасрэднае кіраўніцтва міністаркі паставілася да гэтага яе ўчынку спакойна. Прэм'ер-міністр краіны Ёнас Гар Сцёрэ не бачыць у гэтым нічога кепскага:
«Любна — упэўнены ў сабе, свабодны і цудоўны чалавек, які з радасцю прысутнічае на культурных мерапрыемствах па ўсёй краіне. Учора яна таксама была ў Осла, і я думаю, гэта нармальна».
У Варшаве затрымалі шасцярых беларусаў, якія пратэставалі супраць ЛГБТ-парада
Забойца наведвальнікаў ЛГБТ-клуба ў Каларада атрымаў 55 пажыццёвых і яшчэ 190 гадоў
У Грузіі кіроўная партыя ўнесла ў парламент пакет законаў супраць ЛГБТ
У Расіі прапанавалі правяраць сэксуальную арыентацыю чыноўнікаў