Аўдыякніга анархіста Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на беларускай мове 

«Еду ў Магадан» — рукапіс дзённіка Ігара Аліневіча, напісанага падчас першага зняволення. Упершыню кнігу выдалі ў 2013 годзе на рускай мове, дапоўненае беларускае выданне выйшла ў 2017 годзе. Цяпер яго можна і праслухаць.

29.06.2024 / 19:59

У кнізе аўтар дэталёва апісвае сучасную карную сістэму, дзеліцца практычнымі парадамі, перасцярогамі, выказвае ўласныя погляды. 

Пасля першага зняволення анархіст з'ехаў з Беларусі, але вярнуўся ў 2020 годзе. Неўзабаве яго разам з паплечнікамі затрымалі на мяжы з Украінай і абвінавацілі ў тэрарызме.

Лукашэнкаўскі суд прызначыў Ігару Аліневічу 20 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў следчую турму Жодзіна.

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

«Проста пекла на зямлі». Што вядома пра турму, дзе трымаюць Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча

«Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы». Віншаванне з 40-годдзем палітзняволенага Ігара Аліневіча

Nashaniva.com