Мужчына з жанчынай спрабавалі на світанку пераплыць Бярэзіну, ды не разлічылі сілы

29 чэрвеня а чацвёртай гадзіне раніцы ў Бабруйску дзяжурны матарыст АСВОД заўважыў, як мужчына і жанчына пераплываюць Бярэзіну. Але неўзабаве пару стала адносіць плынню, і ім не хапала сіл дабрацца да берага.

29.06.2024 / 20:32

 

Рака Бярэзіна пад Бабруйскам. Фота: Wikimedia Commons

Добра, што ўсё адбывалася за 100 метраў ад выратавальнай станцыі АСВОД, таму дзяжурны выратавальнік падплыў да плыўцоў на маторнай лодцы, падабраў іх і даставіў на бераг.

У выніку 35-гадовы мужчына і 30-гадовая жанчына не пацярпелі.

У Бярэзінскім раёне патануў 15-гадовы падлетак

У Мінску нецвярозая жанчына ледзь не патанула ў Камсамольскім возеры

У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат

У Добрушы патануў 15-гадовы падлетак

Nashaniva.com