Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА
Цяпер швейцарцаў чакае пераможца пары Англія — Славакія.
29.06.2024 / 20:52
Рэма Фройлер — аўтар першага гола швейцарцаў. Фота: Matthias Schrader / AP
На чэмпіянаце Еўропы па футболе стартаваў плэй-оф. У першай матчы 1/8 фіналу Швейцарыя выйграла ў Італіі 2:0.
У канцы першага тайма забіў Рэма Фройлер.
А ў самым пачатку другога тайма кропку паставіў Рубен Варгас.
Італія, пераможца Еўра-2021, адпраўляецца дахаты.
А Швейцарыя ў чвэрцьфінале, які пройдзе ў нядзелю і пачнецца а 19-й, згуляе з пераможцам пары Англія — Славакія.
А сёння на Еўра-2024 яшчэ адзін паядынак: Германія — Данія (22:00).
The Sun
Сёння на Еўра-2024 стартуюць гульні на вылет
Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024 ВІДЭА
Заўзятар дэсантаваўся на Крышціяну Раналду падчас матчу з Грузіяй ВІДЭА