Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца

Зборная Германіі перайграла Данію з лікам 2:0.

30.06.2024 / 00:19

Ілкай Гюндаган (Германія) пераскоквае Расмуса Хёйлуна (Данія). Фота: Darko Vojinovic / AP

Матч спыняўся ў канцы першага тайма з-за навальніцы і моцнай залевы

.

У пачатку другога тайма лік адкрыў датчанін Андэрсан, але гол быў адменены з-за афсайду. І літаральна праз хвіліну Андэрсан ператварыўся ў антыгероя. У сваёй штрафной мяч трапіў яму ў руку — пенальці.

Кай Хаверц не прамахнуўся.

Потым забіў Джамал Мусіяла.

Гэта яго трэці гол на турніры, ён зраўняўся па колькасці галоў з Жоржам Мікаўтадзэ.

Як бачым, Данія цяжкасцяў у Германіі не выклікала.

Але ў 1/4 фіналу немцы 5 ліпеня (19:00) сустрэнуцца з пераможцам пары Іспанія — Грузія.

Нагадаем, што сёння ў першым матчы 1/4 фіналу Швейцарыя выбіла чэмпіёнаў Еўра-2021 Італію — 2:0.

У нядзелю таксама два матчы:

Англія — Славакія (19:00)
Іспанія — Грузія (22:00)

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Сёння на Еўра-2024 стартуюць гульні на вылет

Галкіпер зборнай Грузіі — найлепшы брамнік групавога этапу Еўра-2024 па колькасці сэйваў

Nashaniva.com