У прымежных з Украінай раёнах у беларусаў правяраюць дакументы і машыны

Гэта звязана з раптоўнай праверкай боегатоўнасці Узброеных сіл, што праводзіцца недалёка ад мяжы з Украінай.

30.06.2024 / 17:09

Праверка боегатоўнасці. Скрыншот ВаенТБ

У праверцы задзейнічаны сілы спецыяльных аперацый, ракетныя войскі і артылерыя.

«Вайскоўцы адпрацоўваюць пытанні па ўзмацненні участкаў дзяржаўнай мяжы на магчымых кірунках незаконнага пранікнення узброеных груп баевікоў, перакрыцця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, а таксама выконваюць шэраг іншых задач», — напісаў тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».

@nashaniva Што адбываецца? На мяжы з Украінай у беларусаў правяраюць машыны і дакументы #беларусь #нашаніва #белорусы #пограничники #пинск #мозырь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Паведамляецца, што падраздзяленні ў Гомельскай і Магілёўская абласцях могуць арганізоўваць блокпосты, правяраць машыны і дакументы.

«Просім насельніцтва ставіцца да такіх праверак з разуменнем — гэта робіцца ў мэтах нашай з вамі бяспекі», — дадаюць у тэлеграм-канале.

Nashaniva.com